ГлавнаяНовости – 24 октября 2017

R-500 па-беларуску

R-500 па-беларуску

Амаль 500 гадоў таму 31 кастрычніка 1517 года Марцін Лютар разаслаў свае знакамітыя 95 тэзісаў мясцовым біскупам, каб яны выступілі супраць індульгенцыяў, і прыбіў іх да дзвярэй царквы ў Вітэнбэргу. Гэта падзея лічыцца афіцыйным пачаткам Рэфармацыі ў Еўропе.

Нездарма нямецкі філёзаф Георг Гегель назваў Рэфармацыю сэнсам гісторыі Новага Часу, а ангельскі гісторык Джэймс Фруд - «завесамі, на якіх трымаецца ўся сучасная гісторыя». Аднак Рэфармацыя мае дачыненьне ня толькі да Заходняй Эўропы. Яна - частка гісторыі Беларусі.

Гэты рух зрабіў значны ўплыў на духовае жыцце грамадзтва. Шмат выдатных дзеячаў Беларусі XVI ст. зьяўляліся вернікамі пратэстанцкіх цэркваў, або знаходзіліся пад моцным уплывам рэфармацыйных ідэй. Дастаткова назваць Мікалая Радзівіла Чорнага, Астафея Валовіча, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Цыпрыяна Базыліка, Андрэя Рымшу, Льва Сапегу, Салямона Рысінскага і інш. 

Значнай падзеяй у жыцьці Беларусі ХVІ ст. было зьяўленьне і разьвіцьцё кнігадрукаваньня. У ХVІ ст. у Вялікім Княстве было выдадзена 324 кнігі на беларускай, летувіскай, лацінскай, польскай і царкоўнаславянскай мовах. Галоўную ролю адыграў у гэтым Францішка Скарына, які на працягу 1517-1519 гг. у Празе надрукаваў больш за 10 тысячаў біблійных кнігаў. 

Рэфармацыя ў Беларусі прынесла значныя змены ў адукацыі. Яна дала магчымасьць вялікай колькасьці беларусаў атрымаць веды ў сябе на радзіме. Адзін з галоўных прынцыпаў Рэфармацыі -патрабаваньне да кожнага хрысьціяніна чытаць Біблію, бо толькі Біблія дае  веды пра веру і Бога, і толькі яна зьяўляецца асноваю хрысьціянства. У выніку шырокае распаўсюджваньне Рэфармацыі суправаджалася ня толькі будаўніцтвам збораў, а іх паўстала каля 300, але і адкрыцьцём пачатковых школаў пры новаўтвораных цэрквах.

Рэфармацыя зьмяніла падыход людзей да працы, адкрываючы, што сапраўднае прызначэнне хрысьціяніна заключаецца ў служэньні Богу праз служэньне бліжняму. Вера павінна выражацца ў канкрэтнай дзейнасьці ў сьвецкім жыцьці.

Тое, што падаецца сьвецкай працай, зьяўляецца на самай справе праслаўленьнем Бога і ёсьць тою пакораю, якая так прыемная Яму. Марцін Лютар

Рэфармацыя зьмяніла яшчэ і палітычнае аблічча Эўропы. Прынцыпы дэмакратыі, такія як выбарнасьць прадстаўнікоў улады, падзел і падкантрольнасьць розных галінаў улады і г. д. рэалізаваліся ў пабудове цэркваў кальвінскага вызнаньня, а пасьля ў некаторых гарадах і дзяржавах, якія прынялі вучэньне Жана Кальвіна. Ідэі Рэфармацыі далі пачатак таксама такім паняцьцям, як правы і свабоды чалавека.

Адным з базавых прынцыпаў, на якіх засноўвалася беларускае заканадаўства ХVІ ст., была роўнасьць усіх перад законам, якая вынікала з роўнасьці ўсіх перад Божым законам. Для беларускіх рэфарматараў свабода - гэта такі стан чалавека, калі яго паводзіны ў грамадзтве вызначаюцца не ягонымі жаданьнямі (што хачу, тое і раблю), але вызначаныя рамкамі закону. У выніку гэтага з’явіўся Статут ВКЛ 1588 г., які лічыцца шэдэўрам беларускай юрыдычнай думкі.

Стагодзьдзе Рэфармацыі называецца Залатым Векам. Але і сення Беларусь можа стаць месцам, з якога ідэі новай Рэфармацыі пачнуць распаўсюджвацца далей, а ХХІ стагодзьдзе можа стаць Залатым Векам Беларусі, а таксама ўсёй Усходняй Эўропы. А для гэтага нам неабходна сення рэалізаваць ідэі Рэфарацыі на практыцы і правесці розныя мерапрыемства, прысвечаныя 500-годдзю Рэфармацыі.

Запрашаем вас наведаць наступныя падзеі:

  • 25 кастрычніка  ў 19.00 кінавечарына «Лютар»-прэзентацыя выдання 95 тэзаў Лютара па-беларуску (3 Загарадны завулак, 11).
  • 29 кастрычніка ў 18:00 у будынку царквы «Віфанія» пройдзе святочнае мерапрыемтсва, прысвечанае 500-годдзю Рэфармацыі.
  • 31 катрычніка ў 19.00  «Дзень Лютара - Дзень Рэфармацыі» - дзяржаўны камерны хор РБ і сімфанічны аркестр «Capella Academia» (Філармонія пр.Незалежнасці, 50).
Новости – 18 сентября 2018
Служение исцеления, 16 сентября

Служение исцеления, 16 сентября

Иисус Тот же, что и раньше, Он не изменился. Он понес на Себе болезни каждого человека. Но в наших жизнях могут быть вещи, которые блокируют проявление исцеления.
Пройди тест на вечность
Профессор Пристонского университета Конклин
«Возможность случайного, стихийного зарождения жизни подобна тому, как если бы энциклопедический словарь возник в результате взрыва в типографии».
Другие новости
Новости – 12 сентября 2018
Международная выставка «Беларусь и Библия»

Международная выставка «Беларусь и Библия»

С 20 сентября по 21 октября в Национальной библиотеке Беларуси будет представлена уникальная международная выставка «Беларусь и Библия», посвященная самой известной и влиятельной книге в истории человечества.
Новости – 4 сентября 2018
Ты возжигаешь светильник мой. Воскресное богослужение 2 сентября

Ты возжигаешь светильник мой. Воскресное богослужение 2 сентября

Иисус пришел на эту землю чтобы мы имели близость с Богом – и эта была Его главная цель! Мы имеем Дух Самого Бога внутри себя.
Новости – 27 августа 2018
Как Давид. Воскресное богослужение 26 августа

Как Давид. Воскресное богослужение 26 августа

В своем воскресном послании к церкви пастор Дмитрий обратил внимание на баланс качеств Давида и сфокусировался на двух из них, описанных в 1Царств 16 главе.