500 год Бібліі
Ў 2017 годзе 6 жніўня спаўняецца 500 год, як доктар Францыск Скарына надрукаваў Біблію на беларускай мове. Гэта была першая кніга на беларускай мове.
Сёння далёка не кожны чалавек лічыць Біблію сваёй настольной кнігай. Мала хто ведае яе цікавую гісторыю і ўплыў на развіцце чалавецтва.
На пачатку ХХ ст. супрацоўнік Брытыйскага Біблійнага Таварыства Ўілфрыд Ўазман пісаў: "Беларусы - адзін зь першых народаў, якія надрукавалі Пісаньне на сваёй мове. Гэта было ў 1517 г., на восем год раней за першае друкаванае выданьне па-ангельску. Можна ўявіць, якімі былі б цяпер беларусы, калі б перасьлед і уціск веры напрыканцы XVI ст. не прывялі народ да заняпаду. Разам з забаронай і зьнішчэньнем Бібліі пачалі згасаць сьвятло і надзея".
Францыск Скарына пачаў друкаваць Біблію ў 1517-1519 гадах у Празе. Ён надрукаваў 23 кнігі Старога Запавету, а ў Вільні ў 1525 г. - Дзеі і Лісты Апосталаў. У прадмове ён напісаў, што выдаў кнігу на роднай мове “найперш для ўшанавання і хвалы Бога ў Тройцы адзінага і прачыстай Маці Яго Марыі… а таксама для карысці паспалітага люду і асабліва з тае прычыны, што мяне літасцівы Бог з гэтае мовы на свет пусціў...”
Біблія на беларускай мове – гэта чацвертая ў свеце кніга, надрукаваная на роднай мове. Напрыклад, у Германіі, першы Новы Запавет на нямецкай мове ўбачыў свет у 1523 годзе. Дзякуючы Скарыну мы сталі першымі ва Усходняй Еўропе і другімі сярод славянскіх народаў (пасля Чэхіі), хто далучыўся да сусветнай інфармацыйнай рэвалюцыі.
Біблія – унікальная кніга. Гэта першая гістарычная, перакладзеная, надрукаваная, самая выдаваная, пераследаванная, папулярная кніга. Яна заклала падмуркі развіцця Рэфармацыі на Беларусі. Сёння яна надрукавана амаль што на ўсіх мовах свету.
Са старонак Бібліі мы чуем наказ: “Хай не адыходзіць гэтая кніга закона ад вуснаў тваіх: а павучайся ў ёй дзень і ноч, каб дакладна выконваць усё, што ў ёй напісана: тады ты мецьмеш посьпех на шляхах тваіх і будзеш дзеяць разумна”
(Iсус Навiн 1:8).
500-годдзе беларускай Бібліі, якое Беларусь адзначае ў гэтым годзе 6 жніўня, гэта куды больш, чым проста дата, звязаная з кнігадрукаваннем. Спадзяемся, што ў Беларусі будучыні гэта дата стане нацыянальным святам.
Запрашаем вас адзначыць гэта свята разам з намі: Царква Ісуса Хрыста 6 жніўня 16.00 ў будынку царквы “Новае жыццё” вул. Кавалева, 72.

Обращение епископов Евангельских церквей Беларуси по ситуации Церкви «Новая жизнь» г. Минска
Призываем все Евангельские церкви молиться о сложившейся ситуации с доверием Богу Вседержителю, Судии праведному и справедливому!
«Я поражаюсь, почему люди предпочитают блуждать в неизвестности по многим важным вопросам, когда Бог подарил им такую чудную книгу Откровения?!»

Церковь «Новую Жизнь» принудительно выселили из здания
17.02 состоялось принудительное выселение церкви «Новая Жизнь» из здания.
ФМЛ 2021: Испытание временем
«Это было потрясающее время, когда Бог лично служил каждому из нас! ФМЛ мы ценим именно за такие моменты. Но, самое главное, на Форуме Бог ставит нас перед особыми вопросами, которые помогают нам переосмыслить и служение, и наши отношения с Ним».
Церковный подкаст
Теперь проповеди можно слушать на церковном подкасте!Церковный подкаст – это аудио проповеди, собранные в одном месте, и которые регулярно обновляются.