ГлавнаяНовости – 24 марта 2010

Мы працяг гісторыі

Мы працяг гісторыі

Як сказаў Антоній Бокун, пастар царквы «Яна Прадвесніка», на нашу гісторыю трэба паглядзець з хрысціянскай перспектывы. Таму ўся канферэнцыя была падзелена на сем частак – сем эпох беларускай гісторыі.

У першай распавядалася пра старажытную Беларусь: пра з’яўленне беларускага народа, пра хрышчэнне, пра першых князёў. Пасля была ўзнесена малітва, каб сённяшнім беларусам мець такую ж любоў і прыхільнасць да сваёй зямлі, якую мелі нашы продкі.

Другая эпоха адзначалася праўленнем Міндоўга, Гедыміна, Ягайлы, стварэннем Вялікага княства Літоўскага.

Далей найлепшы перыяд – шаснаццатае стагоддзе, Залаты Век Беларусі. З ім звязаны імёны такіх вядомых дзеячаў нашай краіны, як Францыск Скарына, Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Леў Сапега і іншыя. Прыклад гісторыі гаворыць, што шчасце не ў багацці і не ў сіле коней, а ў жыцці, у якім ёсць Госпад Бог.

Чацвёртую эпоху акрэслілі як палітычную блізарукасць, інтэлектуальную слабасць, несалідарнасць, недахоп служыцеляў. Адмовіліся ад Божых прынцыпаў – згубілі сваю моц. У малітве акцэнтавалі ўвагу на тое, каб нацыянальная эліта звярнулася да Госпада.

Да пятай эпохі аднеслі падзел Рэчы Паспалітай, дзейнасць Кастуся Каліноўскага. Яе ахарактарызавалі як грамадзянскі эгаізм і фарміраванне беларускай думкі. Малітву ўзнеслі са словамі «Дапамажы расправіць крылы свае, каб стаць сапраўднай Белай Руссю».

Шостая эпоха распавядала пра савецкі час, пра сталінізм, пра Чарнобыльскую аварыю.

Апошняя эпоха закранула самы складаны перыяд – сучасны. Складаны таму, што даволі цяжка аб’етыўна аб ім гаварыць, усё стане зразумелым, мабыць, толькі праз доўгі час. Але сёння ёсць пытанне, на якое павінен адказаць кожны: «Дзе ж цяпер Беларусь?»

Антоній Бокун упэўнены, што прыйдзе час, калі амаль ўсе беларусы будуць размаўляць па-беларуску: «Гісторыя як сведчанне, мы павінны разважаць над ёй, разглядаць яе, знаёміцца з ёй. Не ведаць сваю мову, не карыстацца ёй – вялікая памылка народа. Мова – гэта толькі частка неабходнага, але частка вельмі балючая...»

Канферэнцыя была дапоўнена маленькімі пастаноўкамі на гістарычную тэматыку, праслаўленнем на беларускай мове. Асаблівую атмасферу стварыла музыка групы «Стары Ольса», што дало магчымасць кожнаму яшчэ больш адчуць сэрца роднай Беларусі.

Gospel.by

Новости – 15 октября 2019
Восточноевропейский лидерский форум (ВЕЛФ2019)

Восточноевропейский лидерский форум (ВЕЛФ2019)

6-9 ноября 2019 года в Киеве состоится девятый Восточноевропейский лидерский форум, который каждый год собирает несколько сот участников из Украины, Беларуси, Польши, Литвы, России, Голландии, Словении, США, Южной Кореи.
Прислать свидетельство
Луи Пастер
Луи Пастер
(1822-1895)
«Чем больше я занимаюсь наукой, тем больше становлюсь верующим».
Другие новости
Новости – 14 октября 2019
День матери. Воскресное богослужение 13 октября

День матери. Воскресное богослужение 13 октября

Моя мама через многое прошла, и я училась у нее силе проходить через трудности. А с молитвой меня познакомила бабушка. Именно от нее я впервые услышала, как кто-то молится. Она показала мне живого Бога, Который отвечает.
Новости – 25 сентября 2019
Эволюция рождённого свыше человека. Воскресное богослужение 22 сентября

Эволюция рождённого свыше человека. Воскресное богослужение 22 сентября

В процессе познания Бога человек проходит три статуса: младенец, ученик и делатель. Лучшее, что можно сделать, живя на этой земле - выполнять то, для чего ты был создан.
Новости – 3 сентября 2019
Два основных призвания. Воскресное богослужение 1 сентября

Два основных призвания. Воскресное богослужение 1 сентября

Все начиналось с личного общения человека с Творцом. Иисус пришел, чтобы восстановить нашу связь с Богом.