ГлавнаяНовости – 9 октября 2008

Сьвяточнае служэньне на Дзень Рэфармацыі

Сьвяточнае служэньне на Дзень Рэфармацыі

31 кастрычніка 2008 г. у мінскай царкве “Благадаць” адбылося сьвяточнае служэньне, прысьвечанае Дню Рэфармацыі. Хрысьціяне трох эвангельскіх дэнамінацыяў – пяцідзесятнікі, баптысты і харызматы, сабраліся разам, каб адзначыць гэты надзвычай важны дзень у гісторыі нашай краіны. Прывітальнае слова сказаў ганаровы епіскап эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў Аляксандар Фірысюк, які адзначыў, што ў часы камунізму ўлады ўсяляк намагаліся пасварыць эвангельскіх хрысьціянаў паміж сабой, але мы маем Дзень Рэфармацыі і гэта цудоўны час, калі хрысьціяне розных дэнамінацыяў зьбіраюцца і моляцца разам за свой народ. Затым веручых прывітаў старшы пастар Царквы Ісуса Хрыста г.Мінска Барыс Чарнаглаз, які сказаў, што Рэфармацыя, гэта калі народ пачне з Божай дапамогай зьмяняць сваё жыцьцё.

Пастар царквы ХВЕ “Ян Прадвесьнік” Антоні Бокун паказаў мультымэдыйную прэзэнтацыю, прысьвечаную гісторыі перакладаў Бібліі на беларускую мову. Асаблівую ўвагу ён надаў асобе баптысцкага пастара Лукі Дзекуць-Малея, 120 гадоў з дня народзінаў якога адзначаецца ў гэтым годзе. Менавіта пастар Л. Дзекуць-Малей зрабіў першы пераклад на сучасную беларускую мову Новага Запавету і Псальмаў. Затым на служэньні была тэатральная пастаноўка “Музэй Рэфармацыі”, якая мастацкімі сродкамі перадала важныя моманты гісторыі Рэфармацыі і паказала важнасьць для беларусаў перакладу Слова Божага на родную мову. Ад хрысьціянаў веры эвангельскай прывітальнае слова сказаў пастар з Лепеля Георгій Салаўёў, які маліўся за тое, каб людзі правільна ставіліся да Бога, слухалі Ягонае Слова і правіліна разумелі яго, бо толькі ў гэтым выпадку Рэфармацыя не застанецца ў гісторыі, але будзе даваць свае плады і ў нашыя дні.

Служэньне суправаджалася выступленьнем хора царквы “Благадаць”. Сястра Віялета з баптысцкай царквы “Дабравесьце” засьпявала вядомы хрысьціянскі гімн “Цудоўна ласка” на беларускай мове. Завяршыла служэньне агульная малітва за Беларусь, за тое, каб беларускі народ адкінуў розных ідалаў і пачаў служыць Богу жывому, за сьвятароў усіх хрысьціянскіх канфэсій, каб яны абвяшчалі Слова Божае і пашыралі Божае Валадарства.

Віктар Сымановіч

Источник: www.cxbe.by

Новости – 8 января 2019
Где я и куда я иду? Воскресное богослужение 6 января

Где я и куда я иду? Воскресное богослужение 6 января

Послание пастора Дмитрия Зеленского о четырех основных направлениях служения в жизни каждого христианина на примере пюпитра для нот, которое помогает оценить свою жизнь и служение, а также держаться в балансе.
Прислать свидетельство
Николай Гоголь
Николай Гоголь
(1809-1852)
«Не будьте мертвыми душами, но живыми. Есть только одна дверь к жизни, и эта дверь – Иисус Христос».
Другие новости
Новости – 26 декабря 2018
Всему свое время. Рождественское богослужение 23 декабря

Всему свое время. Рождественское богослужение 23 декабря

23 декабря «Церковь Иисуса Христа» собралась вместе, чтобы отпраздновать День Рождения Иисуса Христа. Родившись однажды, Он навсегда стал Спасителем всех людей!
Новости – 20 декабря 2018
Эммануил – с нами Бог

Эммануил – с нами Бог

От начала времен все писание возвещало о грядущем Мессии. Пробил час, и Бог послал на Землю Желаемого всеми народами Спасителя - Своего Возлюбленного Сына.
Новости – 14 декабря 2018
Рождественский проект «Дорога в Вифлеем»

Рождественский проект «Дорога в Вифлеем»

Приглашаем всех желающих 4, 5, 6, 7, 11, 12 января 2019 на уникальное для Беларуси мероприятие – Рождественский проект «Дорога в Вифлеем». Организаторы предлагают каждому пришедшему окунуться в атмосферу праздника Рождества той эпохи, пройти дорогой, которой шли Иосиф и Мария в город Вифлеем.