ГлавнаяНовости – 15 октября 2014

Ганна Харланчук-Южакова - «Не магу маўчаць»

Гэты тэкст Ганна Харланчук-Южакова напісала для сваёй старонкі у Фэйсбуку. Але выказанае ёй нам падалося настолькі важным, што мы вырашылі падзяліцца і з вамі...

Я ніколі не выкладывала свае асабістыя думкі ў ФБ, але сеньняшнее здарэньне вымушае мяне гэта зрабіць. У акцераў гэта называецца «не магу маўчаць».

Зранку зайшла ў бібліятэку, каб узяць дзецям кнігі. У ей я ўпершыню, таму запісваюся. Бібліятэкарка запытвае, колькі дзіценку год. Па майму адказу разумее, што не дзіценку, а дзецям, якіх чыцьвера. Тады, глядзя на мой жывот, запытвае:
- Гэта што, пяты?
- Так.
- Гэта, з-за кватэры?
- Што??????????????

Кожны раз, калі я чую гэта пытаньне, хочацца верыць, што мне падалося, што я нешта не так зразумела. Але, на жаль, не падалося. Пытаньне было «Гэта з-за кватэры?» Тады я проста слупянею і нічога не магу сказаць. Але выраз майго твару адназначна змяняецца, і жанчына апраўдваючыся кажа:
- Многія так робяць.
- Жах, - усе,што я змагла ей адказайь і хутчэй адтуль ушла, бо думала, што ўзарвуся.

Адтуль я паехала забіраць дзяўчынак з музычнай школы, сустракаць з імі Піліпа, каб яго адвесьці на анг.мову. А ен прывеў мне Аліву, бо яна яшчэ маленькая, каб заставацца дома адна, таму ўсіх астатніх дзяцей развозіць па занятках разам са мной. Увесь час у галаве стаяла пытаньне «Гэта з-за кватэры?» І я падумала, а што, калі б зараз камусьці з маіх дзяцей, а лепш усім адразу, сказаць, што яны каштоўны для нас толькі таму, што з-за іх нам далі большую кватэру. Мы жа ўжо пяць год усе жывем у двухпакаеўцы. Яны павінны зразумець.

Чаму не? Давайце скажам ім, тым, для каго мы, бацькі, самыя важныя і неабходныя, ад якіх яны чакаюць моцнай рукі, якая прывядзе іх у дарослае жыцьце, і вялікага шчырага сэрца, у я кім есьць неабходнасьць іх любіць, пакрываць і прабачаць ім іх памылкі, давайце скажам нашым дзецям, што прыход іх на гэтую Зямлю не дзеля іх вялікага пакліканьня, а справа у 20 кв.м. Але ж ім гэтыя лічбы не зразумелы, яны нават усьміхнуцца. Таму скажам прасьцей «вы несваечасовыя, непатрэныя, проста лішнія...» Давайце?

Я ехала і задавала сабе сто пытаньняў. Калі наша грамадства апынулася ў стане, дзе дзеці сталіся жахлівым цяжарам, жыцьце стала сьмецьцем? Грамадства, дзе на цяжарную жанчыну з чатырмя дзецьмі ўвесь час азіраюцца і спачувальна ўздыхаюць. Як жа так? У якім стане мы знаходзімся, што многія сем`і нараджаюць дзяцей, каб палепшыць свой жыльлевы камфорт. А тыя, хто не нараджае і не марыць пра вялікую сям`ю, думаюць пра шматдзетныя сем`і, што імі кіруе не любоў да дзяцей, а толькі жаданьне жыцьця ў новай вялікай кватэры.

Жыцьце перастала быць для нас каштоўнасьцю. Дзеці абцяжарваюць настолькі, што бацькі не дачакаюцца, калі скончацца выходныя, каб зноўку адправіць гэтых монстраў у садок, школу ці яшчэ кудысьці. Я чую: «Які жах, ты выхоўваеш іх дома. Я думала табе стане лягчэй з пачаткам навучальнага года». Я зноў слупянею ад гэтых фраз, хаця пара бы ўжо да іх прызвычаіцца, але ж так не хочацца.

Таму лепш я пайду спаць, бо ўжо позна, і думкі блытаюцца. І, канешна жа, мне трэба ўзнавіць сілы, каб заўтра рана прачнуцца - любіць, абдымаць, адказваць на неверагодную колькасьць пытаньняў, выхоўваць, навучаць, сядзець разам гадзінамі за падручнікамі, за фано, разьбірацца ў нотах, гатаваць, усьміхацца, сумаваць, хвалявацца, памыляцца РАЗАМ, у адказ пастаянна чуць «я так моцна цябе люблю»- каб уначы зноў упасьці без сіл, ведаючы, што быць бацькамі - гэта вялікая адказнасьць. Што дзеці - гэта дар Нябесаў. Што яны - вялікая каштоўнасьць для Бога, а значыць і для мяне. І што сеньня гэта складаная праца, але ад яе будзе залежыць, кім стануць мае дзеці. Ці змогуць яны стаць людзьмі, якія будуць сціраць са свядомасьці нашага грамадства сумнае, адмоўнае ўяўленьне пра шматдзетныя сем`і.

Ніколі раней я не хацела казаць пра гэта, ці хваліцца сваей сям`ей. Разве што журналісты ў інтэрвью заўседы спытаюць пра дзяцей ды выхаваньне. Але сёння мне хочацца пра гэта крычаць. Развесіць бы па ўсім горадзе борды і рэкляму з шчасьлівымі шматдзетнымі сем`ямі з надписам «Шчасьце, а не 20 кв.м». Менавіта шчасьлівыми, бо я такіх ведаю не мала.

Новости – 16 октября 2018
Международная выставка «Беларусь і Біблія»

Международная выставка «Беларусь і Біблія»

За первые 4 дня выставку «Беларусь і Біблія» посетило столько людей, сколько обычно библиотеку посещают в течение 6 месяцев. Всех их интересовал вопрос, совпадает ли текст на ранних свитках с современными текстами.
Пройди тест на вечность
Майкл Фарадей
Майкл Фарадей
(1791-1867)
«Я поражаюсь, почему люди предпочитают блуждать в неизвестности по многим важным вопросам, когда Бог подарил им такую чудную книгу Откровения?!»
Другие новости
Новости – 10 октября 2018
Передача видения. Воскресное богослужение 7 октября

Передача видения. Воскресное богослужение 7 октября

Тело Христово разнообразно и в тоже самое время состоит из множества уникальных церквей со своим уникальным призванием и видением.
Новости – 25 сентября 2018
Волна все ближе! 25-летие Объединения

Волна все ближе! 25-летие Объединения

Приглашаем вас 26-27 октября на Ковалева 72 отпраздновать 25-летие Объединения общин христиан полного Евангелия.
Новости – 18 сентября 2018
Служение исцеления. Воскресное богослужение 16 сентября

Служение исцеления. Воскресное богослужение 16 сентября

Иисус Тот же, что и раньше, Он не изменился. Он понес на Себе болезни каждого человека. Но в наших жизнях могут быть вещи, которые блокируют проявление исцеления.