– 21 февраля 2013

Павел Харланчук: Толькі вар’яты, беззапаветна адданыя сцэне людзі і тыя, хто можа падпрацоўваць, застаюцца сёння ў тэатры

Ці можна ў Беларусі заставацца пры сваіх поглядах і будаваць паспяховую кар’еру? Аб гэтым і не толькі карэспандэнт "Народнай Волі" гутарыць з акцёрам Паўлам Харланчуком.
Прадстаўляць Паўла Харланчука тэатральнай грамадскасці — ўсё роўна што пераказваць сюжэт “Паўлінкі”, вядомы ўсім. Яго талент заўважылі даўно.

Яшчэ студэнтам Павел Харланчук іграў у аншлагавых спектаклях аднаго з вядучых тэатраў краіны — Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Горкага, спрабаваў сябе ў рэжысуры, меў прэстыжныя тэатральныя прэміі. Але пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ўсё рэзка змянілася. У адзін момант Павел быў звольнены з тэатра. Афіцыйна — “у сувязі з неадпаведнасцю займаемай пасадзе”, па сутнасці — з-за сваёй грамадзянскай пазіцыі.
Звальненне было раўнасільна забароне на прафесію. Але Харланчук не здаўся, не з’ехаў з Беларусі. Спачатку былі ролі ў расійскіх серыялах, потым запрашэнні ў пастаноўкі беларускіх тэатраў. У 2011 годзе Павел Харланчук атрымаў Нацыянальную тэатральную прэмію. На гэтае інтэрв’ю прыйшоў пасля рэпетыцыі ў Купалаўскім тэатры. Значыць, можна ў Беларусі заставацца пры сваіх поглядах і будаваць паспяховую кар’еру?

Аб гэтым і не толькі наша размова.

Праўда, пачалося інтэрв’ю не з пытання журналіста, а з заўвагі Паўла.

— На якой мове будзем размаўляць? — запытаўся ён. — Мая мова — беларуская, я карыстаюся ёю паўсюдна — у тэатры, дома з жонкай, дзецьмі. Гэта не тое што кардынальная пазіцыя — толькі па-беларуску, але калі суразмоўца мяне разумее, навошта пераходзіць на рускую мову? Я не супраць рускай мовы, я — за беларускую.
У нейкай ступені гэта мой свядомы выбар: сёння наша родная мова не ў такім становішчы, у якім павінна быць. Стаўленне да яе ў грамадстве больш мякчэйшае, чым яшчэ ў часы майго школьнага дзяцінства, калі казалі, што беларуская мова “колхозная”. Але тым не менш мова патрабуе нашай падтрымкі. Мы мусім яе не толькі захаваць, але — даць жыццё. А каб яна жыла, беларусы павінны ёю карыстацца, размаўляць на роднай мове. Пачынаць кожны павінен з сябе. Я прыйшоў да гэтага, на жаль, толькі ў 2006 годзе.

— Хтосьці паўплываў на ваш выбар ці само жыццё расставіла прыярытэты?
— Пачаў цікавіцца гісторыяй Беларусі, шмат чытаць. Мяне адольвала крыўда, абурэнне, што нашу мову забаранялі, з яе так здзекаваліся... Завязаліся новыя знаёмствы, у асноўным з тымі, хто размаўляў па-беларуску. Я зразумеў, што мова для нацыі — як рука, нага для чалавека. Пазбаў чалавека рукі, і ён калека. Беларуская мова — гэта фундамент Беларусі. І я зрабіў свой выбар.

— Павел, чым зараз займаецеся? Ёсць асноўнае месца працы?
— Асноўнае — Купалаўскі тэатр, там ляжыць мая працоўная кніжка. Палову стаўкі маю ў Тэатры кінаакцёра, калі-нікалі здымаюся ў расійскіх серыялах, на “Беларусьфільме”. Зараз, дарэчы, заняты ў здымках фільма беларускага рэжысёра Аляксандра Яфрэмава.

— А як апынуліся ў Купалаўскім? Вас запрасілі ці самі прапанавалі сваю кандыдатуру?
— Пасля 2006 года быў перыяд, калі я тры гады амаль не працаваў на радзіме. У Сучасным мастацкім тэатры быў заняты як бы негалосна. У 2007-м на сцэне Сучаснага ішоў спектакль па п’есе Аляксандра Вампілава “Старэйшы сын”, у якім я быў заняты і як рэжысёр, і як акцёр. Калі на афішах з’явілася маё прозвішча, нейкі “куратар” заўважыў, што не пажадана бачыць у тэатры Харланчука. З сітуацыі мы выйшлі так: сталі пісаць маё прозвішча як Южакоў (па пашпарце ў мяне двайное прозвішча Харланчук-Южакоў). Дапамагала выжыць, зарабляць на жыццё расійскае кіно. Здымаўся ў расійскіх серыялах у Беларусі і ў Расіі, была рэжысёрская праца. А потым патрохі ўсё пачало супакойвацца, усталёўвацца. Я зняўся ў беларускага рэжысёра Аляксанра Яфрэмава ў серыяле “Снайпер”. Прыйшла прапанова паўдзельнічаць у праекце “Тэатр online” на Міжнародным фестывалі “Панарама”. І менавіта па выніках “online” Мікалай Пінігін запрасіў мяне ў Купалаўскі тэатр.

— Ці адчуваеце зараз “куратарскі нагляд”?
— Ніякага ціску я не адчуваю, дзякуй Богу. Працую з задавальненнем. Я вельмі ўдзячны Аляксандру Васільевічу Яфрэмаву за смеласць (ён быў першы з беларускіх рэжысёраў, хто мяне зняў). Удзячны Мікалаю Мікалаевічу Пінігіну, збегу абставін за тое, што стаў часткай Купалаўскага тэатра. Гэта ўжо мой свядомы выбар, тут ёсць усё — і мова, і творчасць, і г.д. Купалаўскі — тэатр па сэрцы.

— Тэатр корміць?
— На жаль, здымкі у серыялах кормяць лепш, чым праца ў тэатры. Таму і прыходзіцца на іх адлучацца. Па шчырасці, тэатральнай зарплаты хапае толькі на самае неабходнае: камуналку, бензін, тэлефон, што-небудзь з адзення. Пра адпачынак усёй сям’ёй на моры размовы нават не можа быць. Прычым занятасць у тэатры не надта ўплывае на твой заробак: што пяць спектакляў адыграў, што пятнаццаць — зарплата аднолькавая. Толькі вар’яты, беззапаветна адданыя сцэне людзі і тыя, хто мае магчымасць падпрацоўваць, застаюцца сёння ў тэатры. Хацелася б, каб нешта ў гэтым плане змянілася.

— Калі не сакрэт, якая ў вас зарплата ў тэатры?
— За студзень атрымаў крыху больш за 4 мільёны. Быў заняты ў 16 спектаклях, рэпетыцыі амаль кожны дзень. Абяцаюць, што, калі запрацуем у новым будынку, падымуць кошты на квіткі, а значыць, і зарплаты крыху вырастуць. Не ведаю, можа быць... Калі б я быў адзін, магчыма, мне хапала б, але я бацька чатырох дзяцей.

— А ў расійскіх серыялах беларускім акцёрам плацяць добрыя ганарары? Стала ўжо пагалоскай, што нашых ацэньваюць значна ніжэй за расійскіх...
— Ганарары нядрэнныя і ў беларускім кіно... Што тычыцца заробкаў расійскіх і беларускіх акцёраў — не хацеў бы параўноўваць. Як ёсць, так ёсць. У рэшце рэшт акцёр сам вырашае, якія ўмовы яму прымаць. Сярэдні заробак беларускага акцёра — 300 долараў за здымачны дзень. Але ж кіно — гэта не кожны дзень.



— Павел, заробкі ў акцёра — зменлівыя, то густа, то пуста. Тым не менш вы адважыліся ўзяць двух прыёмных дзяцей...
— Па-першае, яны не прыёмныя, а ўсыноўленыя.
Па-другое... Ведаеце, літаральна ўчора размаўлялі з жонкай на гэтую тэму. Дыскусія, ці трэба браць на выхаванне чужых дзяцей, бясконцая. Хтосьці кажа: супер, малайцы, гэта самая добрая справа! Хтосьці сцвярджае, што ніколі бацькі не змогуць палюбіць усыноўленае дзіця як сваё, роднае.

Нікога не прымушаю браць з нас прыклад. У нашай сям’і гэта было пакліканне. Яшчэ да шлюбу, калі мы з Ганкай марылі, як будзем жыць разам, яна казала, што адчувае патрэбу ўзяць дзіця з дзіцячага дома. Мусіць гэта зрабіць незалежна ад таго, ці будуць у нас свае дзеці. Мне гэтая ідэя падабалася, я Ганку падтрымліваў. Не ведаю чаму. Адназначна не дзеля таго, каб ёй спадабацца, гэта таксама быў мой унутраны позыў. Мая маці працавала ў Доме для сірот, магчыма, гэта таксама паўплывала.

На трэцім годзе сумеснага жыцця Бог даў нам Адэлю. Ганна яе, дарэчы, нарадзіла дома. Калі Адэльцы споўніўся год, вырашылі ўсынавіць дзіцёнка-пагодка. Мы тады яшчэ не ведалі, што значыць стаць бацькамі для такога дзіцяці, які перажыў стрэс, траўму, якая можа не зажываць усё жыццё, — яго кінула маці, здрадзіў самы блізкі чалавек. З дзіцем трэба гаварыць пра гэта, бо нярэдка такі стрэс праходзіць толькі тады, калі чалавек высветліць, пры якіх абставінах пазбавіўся родных маці, бацькі. На гэты конт ёсць шмат даследаванняў, але тады мы пра гэта не ведалі, не задумваліся.

Пачалі збіраць дакументы, прайшлі тэсты перад усынаўленнем, і высветлілася, што такая дзяўчынка ёсць, і мы, нават не бачачы, гатовыя былі ехаць за ёю. А потым ужо па тэлефоне нам сказалі, што ў Івонкі ёсць старэйшы брат, яму 5 гадоў, і разлучаць іх не пажадана. Пытанне, ці выцягнем, ці справімся, стаяла некалькі дзён. Пазнаёміліся з Піліпам, запыталі: “Ты не супраць жыць з намі?” Ён адказаў станоўча.

— Ведаеце, хто іх бацькі?
— Не. Ведаю, што маці пазбавілі бацькоўскіх правоў, яна піла, бацькі ў дзяцей розныя. Канешне, былі тыя, хто адгаворваў. Маўляў, спадчыннасць не тая, гены парушаны. Але і я, і Ганна лічым, што любоўю ўсё можна пераадолець. Можа, гэта наіўна, не ведаю. Час пакажа. Мне падаецца, што ні грошы, ні вопратка, нават адукацыя не маюць значэння, якімі вырастуць дзеці. Мае значэнне только тое, ці здолеем мы іх палюбіць. Гэта самае складанае выпрабаванне, якое, можа, і зараз цягнецца ў нейкай ступені. Палюбіць — гэта работа. Нездарма слова “любіць” — дзеяслоў. Любіць — значыць дзейнічаць, нешта рабіць, з неба нічога не ўпадзе, ты мусіш сам намагацца. Псіхолагі кажуць, што не варта перасцерагацца, зацыклівацца на гэтым, нярэдка нават родных дзяцей бацькі любяць неаднолькава. Але я ўпэўнены, што любоў выпраўляе ўсё, уплывае на выбар чалавека. Я таксама ў дзяцінстве быў не самым лепшым сынам, і не слухаўся, і растваральнікі нюхаў. Але сям’я давала мне толькі любоў, як я мог плаціць чымсьці іншым?!

— Івонка і Піліп ведаюць, што вы не родныя мама і тата?
— Піліп дакладна ведае. І я не выключаю, што, калі вырасце, захоча знайсці сваю біялагічную маці. Гэта будзе выпрабаваннем для нас, але мы павінны да гэтага рыхтавацца, павінны разумець, што гэта нармальна... Піліпу зараз 10 год, ён падлетак. Такі ўзрост, калі ўсё больш набываеш адказнасці і менш застаецца часу на гульні. Ён ходзіць у басейн, на курсы англійскай мовы, займаецца гітарай. Але ёсць і вольны час, тым больш што ён не ходзіць у школу — у Піліпа хатняя адукацыя.

— Чаму? Уражанне, што ваша сям’я не такая, як усе: Ганна нараджала дома, а не ў бальніцы, у школу Піліп не ходзіць...
— Нічога асаблівага ў гэтым няма. Мы хацелі, каб Піліп хадзіў у беларускамоўную школу, побач такой няма, мы жывём у Мінскім раёне, у Ратамцы, вазіць у школу ў Пятрышкі нязручна. Закон дазваляе навучацца дома, і мы скарысталіся гэтым правам, ва ўсялякім разе, пакуль Піліп у пачатковай школе. Так і зручней, і больш карысці: Піліп не з такіх дзяцей, якія на ўроках будуць уважлівыя і сабраныя. Прыйшлося б і ў школу вазіць, і дома займацца. Але, безумоўна, пойдзе ў пяты клас — будзем думаць, што рабіць далей. А зараз нас гэта задавальняе, для дачок Ганна таксама будзе першай настаўніцай.

— Вашай малодшай дачцэ колькі зараз?
— Тры гады. Малодшая — Аліўка, мы яе так называем. Гэта ласкальнае ад Алівія. Імя такое тэатральнае, прыгожае. Доўга думалі, як назваць дачку, і літаральна за тыдзень да родаў Ганцы як стукнула: будзе Алівія. Я пагадзіўся.

— Заўсёды такое паразуменне? Калісьці вы казалі, што з жонкай вы аднадумцы літаральна ва ўсім і гэта дапамагае.
— Зразумела, што бываюць канфлікты і розныя погляды на сітуацыю. Проста трэба ўмець дамаўляцца, разам вырашаць праблему. Самае галоўнае — гэта шукаць ісціну, а не бегчы ад яе.



— А як вашы з Ганнай бацькі паставіліся да рашэння завесці чацвярых дзяцей?
— Мая мама спачатку хапалася за галаву: “Як вы будзеце жыць? Дзе ўзяць грошы, час, сілы?” Яна перажывала, што сыну будзе цяжка. А потым, калі ўбачыла, што спраўляемся, супакоілася. Зараз для яе ўнукі — радасць і прыемны клопат, яна вельмі любіць нашых дзяцей, у яе — вялікае сэрца. Ганчыны маці і бабуля нам дапамагаюць ва ўсім, мы жывём разам. Дзякуючы ім і Ганка ўвесь гэты час не была выключана з творчага працэсу. Падчас дэкрэту знялася ў кіно, у рэкламе. Зараз, праўда, звольнілася з Тэатра Беларускай арміі. Гэта яе выбар.

— Шматдзетная сям’я Харланчукоў жыве ў бацькоў? Чаму не скарысталіся правам на льготнае будаўніцтва жылля?
— Мы паспелі трапіць пад праграму, якая прадугледжвала для шматдзетных сямей ільготнае крэдытаванне пры будаўніцтве кватэры і магчымасць узяць бясплатна ўчастак зямлі пад прыватную забудову. Зараз прапаноўваецца альбо тое, альбо тое.
Але, на жаль, ні кватэру не можам дабудаваць, ні дом. Для нас свой дом — гэта мара. Мы прызвычаіліся жыць на свежым паветры, за горадам. З першага дня пасля вяселля жывём у цешчы, у прыватным доме. На сваім участку толькі фундамент пад дом заклалі.

З кватэрай сітуацыя наогул незразумелая. Нас уключылі ў СПК “Кардыёлаг-2007”. Гэта дом для ўрачоў, некалькі кватэр у якім прадаставілі для шматдзетных сямей. Будаўніцтва цягнецца ўжо пяць гадоў — павінны былі здаць пазамінулым летам, пасля мінулым, потым гэтай восенню. Кошт квадратнага метра расце, жыхары бунтуюць, скардзяцца, пішуць лісты ў сельсавет, райвыканкам, прэсу падключалі. Але сітуацыя да гэтага часу не змянілася. Зараз вызначылі апошні тэрмін здачы дома — вясна 2013 года.

— Павел, а вольны час у вас ёсць? Акцёры звычайна любяць казаць, што толькі праз свабоду яны могуць дасягаць нейкіх вяршынь у творчасці.
— На мой погляд, гэта міф. Напрыклад, калі ў нас стала чацвёра дзяцей, то і з работай у мяне стала лепей. Ёсць сэнс нешта рабіць. Дзеля сябе намагацца — гэта не тое.... А вольны час... Чаму ж няма? Па панядзелках, напрыклад, гуляю ў футбол. У нас ёсць каманда артыстаў. “Без грыму” называецца. Фізічная стомленасць — гэта патрэба арганізма. Немагчыма ўвесь час вучыць тэксты.

— Павел, памятаю, калі вас звольнілі з Тэатра імя Горкага, у інтэрв’ю нашай газеце вы прызналіся, што гэта сапсавала вашы адносіны з маці. Як знайшлі паразуменне?
— Мама не падзяляла маіх грамадзянскіх поглядаў. Перажывала, што я зрабіў горш толькі сабе — няма работы, невядома, што ў будучым. Зараз ёсць чым парадаваць маці. Ганка нават выразае артыкулы з прэсы, дзе пішуць пра мяне, і перадае маёй маці. Тая з задавальненнем чытае...

— З калегамі па тэатры, хто ў 2006 годзе вас не падтрымаў, у нейкай ступені нават здрадзіў, сустракаліся? Размаўлялі?
— Канешне, і сустракаліся, і размаўлялі, і вярталіся да той сітуацыі. Некаторыя прасілі прабачэння: маўляў, ты ўсё разумееш... Я магу сказаць адно: я не люблю ўзгадваць гэты момант свайго жыцця. Так, тое было, я вынес урокі — і ўсё. Калі б назад вярнуцца, я паступіў бы таксама, на 100 працэнтаў я адказваў за свае ўчынкі, хаця хтосьці спрабаваў казаць, маўляў, я малады, не разумею, што раблю. Мне было тады 27... Сітуацыі бываюць розныя, і рэакцыя людзей розная. Нельга жыць помстай, злосцю. Мне лягчэй жыць, калі ўсё прайшло, калі я дараваў. Ні да кога ў мяне няма ніякай злосці, крыўды. Калі жыць адной сітуацыяй, будзеш стаяць на месцы. А трэба рухацца, ісці далей. І пры гэтым можна заставацца пры сваёй грамадзянскай пазіцыі.

Источник: tut.by

Новости – 8 августа 2018
День беларуской Библии. Бог есть Слово

День беларуской Библии. Бог есть Слово

«Я воззвал орла от востока, из дальней страны, исполнителя определения Моего. Я сказал, и приведу это в исполнение; предначертал, и сделаю» Исаия 46:11.
Божье слово связано с действием.
Пройди тест на вечность
Уильям Гершель
Уильям Гершель
(1738-1822)
«Все научные открытия допущены Богом вероятно с одной целью, а именно: чтобы подтвердить то Божественное откровение, которое дано людям в Библии».
Другие новости
Новости – 17 июля 2018
До конца

До конца

«...претерпевший же до конца спасется» Матфея 24:12-13.
Мы призваны идти до конца, не отступать, не сдаваться. И хорошая новость в том, что Бог не оставил нас одних, но пройдет весь путь с нами до конца.
Новости – 12 июля 2018
За кулисами лидерского кемпинга

За кулисами лидерского кемпинга

Каждый год лидеры служений выезжают летом на неделю, чтобы общаться, молиться вместе и строить отношения для того, чтобы в единстве исполнять то, к чему призывает нас Бог.
Новости – 28 июня 2018
«От поколения к поколению» - 27-летие Церкви

«От поколения к поколению» - 27-летие Церкви

24 июня «Церкви Иисуса Христа» исполнилось 27 лет! Через все служение прошла тема связи поколений. Несмотря на то, что мы разные, как церковь мы едины. Это отобразилось и в творчестве, и в словах поздравлений.