– 31 марта 2012

Чаму у нашай царкве адзначаюць свята Дзень Беларусi?

У гэтым мы  разам з прадстаўнікамі царквы “Ян Прадвеснік” паспрабавалі разабрацца, хутка пралістаўшы старонкі гісторыі нашай краіны, крануўшыся найважнейшых падзеяў(пачынаючы з 10 стагоддзя па сенняшi дзень). Таксама распаважалi пра Рэфармацыю i яе вынiкi.

 

Лёсавызначальныя падзеі для развiцця Рэфармацыi 

10 стагоддзе – прыход храсціянства на Беларусь. Тут, дарэчы, трэба адзначыць 1 важны момант: усе, напісанае пра Беларусь ранейшых часоў, было зроблена хрысціянамі. Карацей кажучы, з’яўленне хрысціянства на Беларусі = пачатак пісьмовай яе гісторыі.

Хрысціянства прыходзіла да нас трыма шляхамі:

– з Поўначы (варагі, ірляндцы)

– з Усходу (Канстантынопаль)

– з Захаду (Польшча, Нямеччына)

986 г.– на Беларусь прыязджае ірляндскі місіянер Торвальд Вандроўнік. Тут ен жыў і працавай, распаўсюджваючы Эвангелле, да канца жыцця. Памер і пахаваны таксама тут. Сапраўдны місіянер.

980 г. – Рагнеда з сынам Ізяславам заснавала хрысціянскі асяродак у Заслаўі пад Менскам.

1253 г. – 6 ліпеня у Навагрудку Міндоўг разам з арыстакратыяй ахрысціліся.

Ад гэтага моманту ўтварылася каралеўства Літва, заснаваная на нашых беларускіх землях.

Вялікае Княства Літоўскае – старажытна беларуская дзяржава, нягледзячы на тое, хто і што пра яе гаворыць.

1413 г. – Беларусь наведаў рэфарматар, папалечнік Яна Гуса Геранім Пражскі. Завітаў ён у Вільню і Віцебск. Дзякуючы яму, хрысціяская вера стала паўсюднай. Сумна скончылася яго жыццё – быў спалены на вогнішчы.

16 стагоддзе па ўсім паказчыкам з’яўлялася залатым векам Беларусі, кажучы без перабольшванняў – легендарным часам у гісторыі нашай краіны.

1517 г. – дзякуючы Францішку Скарыне, а таксама тагачасным беларускім прадпрымальнікам Якубу Бабічу і Багдану Онькаву, якія далі грошы на друкаванне, з’явілася Біблія ў беларускім перакладзе. Цікава, што гэта адбылося раней, чым у Ангельшчыне.

Дзякуючы гэтай падзеі, Біблія стала сапраўды народнай кнігай.

1563 г. – Мікалай Радзівіл Чорны, канцлер ВКЛ, надрукаваў Берасцейскую Біблію.

16 стагоддзе стала часам масавага будаўніцтва хрысціянсіх храмаў.

Прыкладна ў гэты ж час Сымон Будны выдаў Катэхізіс.

1588 г. – славуты статут ВКЛ.

Увогуле, усе законы ў той час сталі хрысціянскімі.

Можна адзначыць, што у 16 ст. у ВКЛ кароль выбіраўся, існавала выбарчая сістэма, і калі не знаходзіўся варты чалавек на гэтую пасаду, краіна па некалькі гадоў паспяхова існавала і без яго.

Акрамя таго, 16 ст. – самае высокамаральнае і цвярознае стагоддзе (у гэты час былі зачынены амаль што ўсе піцейныя ўстановы).

Такім чынам, рэфармацыя на Беларусі мела наступныя вынікі:

– сфармавала Беларусь як дзяржаву

– сфармавала беларускую адукацыю

– сфармавала рынкавую эканоміку з прыватнай уласнасцю на зямлю

– зрабіла Беларусь краінай, у якой было вельмі прывабна жыць.

Але праблема была ў тым, што беларускія рэфарматары не перадалі біблійную веру сваім нашчадкам, якія ў 17 ст. выракліся яе ідэяў. Такім чынам, перамагае контррэфармацыя.

1569 г. – Берасцейская царкоўная унія. Ілюстрацыю гэтай падзеі мы знаходзім у Другазаконні 28:15.

17 – 18 стагоддзі сталі для нашай краіны страшным часам, часам разбуральных бясконцых войнаў, якія выліліся ў падзелы у 1772, 1793, 1795 гг. нашай краіны , якая тады звалася Рэч Паспалітая.

1839 г. – канфесійны пераварот, расейскі урад скасаваў уніяцкую царкву, забараніў назву Літва і Беларусь, зачыніў Віленскі універсітэт.

1905 г. – аб’яднаўчы з’езд эвангельскіх хрысціян і баптыстаў, які адбыўся дзякуючы прынятаму у Расеі закону аб свабодзе веравызнання.

У 1918 г.  пачалося адраджэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта адбываецца, нагледзячы на незвычайна складаныя ўмовы, у якіх знаходзілася наша краіна – на яе тэрыторыі стаялі вялікія ресейскія і нямецкія войскі.

 Менавіта гэтую падзею  мы і адзначаем 25 сакавіка.

 Далейшую гісторыю, звязаную с часам панавання савецкай улады ў нашай краіне, шматлікія з нас не толькі ведаюць, але і могуць расказаць па уласных  перажываннях.

Гэта час страшных рэпрэсій, вынішчэння эліты і інтэлігенцыі нашага народу, пераследаў хрысціянскай веры. Але і ў гэты час Бог працаваў у нашай краіне. Калі ва Усходняй Беларусі перакладаліся працы Маркса і Энгельса, у Заходняй Беларусі адбывалася сапраўднае абуджэнне.

Пастар Лукаш Дзекуць-Малей засноўваў школы, перакладаў  і выдаў Новы Запавет і Псальмы.

 У канцы 20 – пачатку 21 ст. адбылося эвангельскае абуджэнне, якое ізноў ідзе побач з нацыянальным адраджэннем.

 На служэнні таксама быў  прадстаўлены фільм “Забаронены Хрыстос”, які асвячае шлях храсціянства у часы Савецкага Саюзу.

Акрамя таго, прагучала аб'ява, што з 12 красавіка пачынаюцца курсы беларускай мовы для веруючых.

Новости – 8 августа 2018
День беларуской Библии. Бог есть Слово

День беларуской Библии. Бог есть Слово

«Я воззвал орла от востока, из дальней страны, исполнителя определения Моего. Я сказал, и приведу это в исполнение; предначертал, и сделаю» Исаия 46:11.
Божье слово связано с действием.
Пройди тест на вечность
Луи Пастер
Луи Пастер
(1822-1895)
«Чем больше я занимаюсь наукой, тем больше становлюсь верующим».
Другие новости
Новости – 17 июля 2018
До конца

До конца

«...претерпевший же до конца спасется» Матфея 24:12-13.
Мы призваны идти до конца, не отступать, не сдаваться. И хорошая новость в том, что Бог не оставил нас одних, но пройдет весь путь с нами до конца.
Новости – 12 июля 2018
За кулисами лидерского кемпинга

За кулисами лидерского кемпинга

Каждый год лидеры служений выезжают летом на неделю, чтобы общаться, молиться вместе и строить отношения для того, чтобы в единстве исполнять то, к чему призывает нас Бог.
Новости – 28 июня 2018
«От поколения к поколению» - 27-летие Церкви

«От поколения к поколению» - 27-летие Церкви

24 июня «Церкви Иисуса Христа» исполнилось 27 лет! Через все служение прошла тема связи поколений. Несмотря на то, что мы разные, как церковь мы едины. Это отобразилось и в творчестве, и в словах поздравлений.