– 2 января 2011

МAЛIТВА ЗА БЕЛАРУСЬ

Калі двое з вас пагодзяцца на зямлі аб якой-колечы рэчы, чаго б яны ні папрасілі, будзе ім ад Айца Майго, Які ёсьць у небе. (Мацьвей 18:19)
Старайцеся пра мір для гораду, у каторы Я перасяліў вас, і маліцеся за яго да Госпада, бо ў супакоі Ягоным будзе і ваш мір. (Ярэмія 29:7)
Дык прашу найперш, каб узносілі просьбы, малітвы, умольваньні і падзякі за ўсіх людзей, за цароў і за ўсіх тых, што знаходзяцца пры ўладзе, каб маглі мы весьці жыцьцё ціхае і спакойнае з усёю пабожнасьцю і прыстойнасьцю. Гэта добра і міла Збаўцу нашаму Богу, Які хоча збавіць усіх людзей і давесьці іх да пазнаньня праўды. (1 да Цімафея 2:1-4)
Нарэшце, браты, маліцеся за нас, каб слова Госпада пашыралася і выслаўлялася. (2 да Тэсалонцаў 3:1)

Госпад Ісус Хрыстос паставіў Сваю Царкву на зямлі як соль і сьвятло для гэтага сьвету. Мы, хрысьціяне, пакліканыя, каб абвяшчаць Валадарства Божае, прапаведуючы Эвангельле і даючы Божыя стандарты для ўсіх сфэраў жыцьця.
Госпад неаднаразова ў Пісаньні кажа, што Ягоная воля ў тым, каб зьявіць Сваё збаўленьне ня толькі асобным людзям, але і цэлым народам. Таму Ён заклікае маліцца за народ, за яго зьвяртаньне да Бога.
Каб Божыя перамены адбыліся ў беларускім народзе, беларускім хрысьціянам патрэбна клапаціцца пра сваю краіну, маліцца за яе і дзейнічаць дзеля гэтых пераменаў. І Госпад дабраславіць Свой народ.
Мы верым, што Госпад жадае бачыць свабодную, праведную, эвангельскую Беларусь, у якой пануе праўда і справядлівасьць. І каб бачыць такую Беларусь, кожную пятніцу мы аб'ядноўваемся ў пасьце і малітве за нашу краіну.

Молімся за Царкву ў Беларусі

1. За сьвятасьць:
Будзьце сьвятымі, бо сьвяты Я, Госпад, Бог ваш. (Лявіт 19:2)
Дык адкіньце ранейшыя звычкі старога чалавека, які прападае ў аблудных пажадлівасьцях, а аднавіцеся духам розуму вашага і апраніцеся ў новага чалавека, створанага Богам у справядлівасьці і сьвятасьці праўды. (Эфэсцаў 4:22-24)

2. За адзінства:
Каб усе былі адно; як Ты, Ойча, ува Мне, а Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас адно, каб сьвет уверыў, што Ты паслаў Мяне. (Ян 17:21)
Умольваю вас я, вязень у Госпадзе, каб вы хадзілі дастойна пакліканьня, якім пакліканы, з усёю пакорлівасьцю і лагоднасьцю, з доўгацярплівасьцю і любоўю адны адных пераносячы, імкнучыся захаваць адзінства духа ў саюзе супакою. Адно цела і адзін Дух, як пакліканыя вы ў адной надзеі пакліканьня вашага. Адзін Госпад, адна вера, адзін хрост. Адзін Бог і Айцец усіх, Які над усімі, і праз усіх, і ва ўсіх нас. (Эфэсцаў 4:1-6)

3. За цэласны біблійны сьветапогляд

І не ўпадабняйцеся гэтаму веку, але перамяняйцеся праз аднаўленьне розуму, каб пазналі, якая ёсьць воля Божая, што добрае і прыемнае ды дасканалае. (Рымлянаў 12:2)
Вусны бо сьвятара павінны захоўваць веданьне, і закону будуць шукаць у яго, бо ён - пасланец Госпада Магуцьцяў. (Малахія 2:7)

4. За грамадзкую пазыцыю
Маюць яны навучаць народ Мой аб розьніцы паміж сьвятым і несьвятым, а таксама аб розьніцы паміж нячыстым і чыстым. (Эзэхіэль 44:23)
Ідзіце і гаварыце ў сьвятыні народу ўсе словы жыцьця гэтага (Дзеі 5:20)

 

Новости – 21 мая 2018
Фестиваль Семьи провел 5 юбилейный сезон

Фестиваль Семьи провел 5 юбилейный сезон

Город счастливых людей существует! Вот уже на протяжении 5 лет Фестиваль Семьи дарит частичку счастья и радости всем тем, кто не сидит дома, а приходит провести время весело, активно, творчески и вместе с семьей.
Прислать свидетельство
Джордж Вашингтон
Джордж Вашингтон
(1732-1799)
«Невозможно правильно править миром без Бога и Библии».
Другие новости
Новости – 15 мая 2018
День Семьи «Никогда не поздно учиться»

День Семьи «Никогда не поздно учиться»

Не бывает поздно учиться понимать друг друга, слушать, прощать, заботиться. Проповедник выделил несколько моментов, которые являются залогом счастливых отношений...
Новости – 7 мая 2018
Скоро 5-летие молодежного служения

Скоро 5-летие молодежного служения

В субботу 12 мая в 17:00 на базе «Церкви Иисуса Христа» в Боровлянах (Березовая Роща 100) пройдет празднование 5-летия молодежного служения. Приглашаем всю молодежь церкви на праздничный вечер-пикник.
Новости – 4 мая 2018
3D-2018: Дерзновение, Доверие, Духовность

3D-2018: Дерзновение, Доверие, Духовность

С 27 апреля по 1 мая прошла ежегодная выездная подростковая конференция 3D, которая собрала около 400 подростков и служителей из 59 церквей, 32 городов. Эта конференция стала самой многочисленной за все годы проведения.