– 31 августа 2010

МAЛIТВА ЗА БЕЛАРУСЬ

1. За будаваньне адукацыі на біблійным аснаваньні
Пачатак мудрасьці - страх Гасподні; толькі дурні пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем. Высл.1:7

Вынішчаны будзе народ Мой празь недахоп веданьня: як што ты адкінуў веданьне, дык і Я адкіну цябе... Осіі 4:6

Глядзіце, каб не збаламуціў вас хто філасофіяй і пустым ашуканствам паводле звычаю людзей, паводле стыхій сьвету, а не паводле Хрыста Кал.2:8

Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца, і Сына, і Святога Духа,навучаючы іх выконваць усё, што Я вам перадаў... Мацьвея 28:19-20

2. За ўсьведамленьне бацькамі адказнасьці за адукацыю дзяцей
Ад Абрагама, праўда, пойдзе народ вялікі і моцны, і дабраславяцца ў ім усе народы зямлі, бо Я выбраў яго на тое, каб ён наказаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, хадзіць шляхам Гасподнім, чынячы праўду і суд; Быцьцё 18:18-19

І хай будуць словы гэтыя, якія Я наказваю табе сёньня, у сэрцы тваім; І перадавай іх дзецям тваім і кажы пра іх, седзячы ў доме тваім і йдучы дарогаю, і кладучыся і ўстаючы Другазаконьне 6:6-7

3. За зьвяртаньне да Бога настаўнікаў, каб яны давалі дзецям добрае сьведчаньне сваімі словамі і жыцьцём.
Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, а яшчэ іншых пастырамі і вучыцелямі... каб не былі мы ўжо хісткімі дзецьмі, што кідаюцца ўсякім ветрам навукі сапсаваных людзей і падступных аблуд. Эфесцам 4:11-14

4. За вучняў, каб шлі за навукай Хрыстовай, а не спакусамі гэтага сьвету

Слухай, сыне мой, настаўленьне бацькі твайго, і не адкідай запавету маці тваёй:бо гэта - прыгожы вянок на галаву тваю і акраса на шыю тваю. Выслоўі 1:8-9

Прыхілі вуха тваё, і слухай словы мудрых, і сэрца сваё павярні да маіх ведаў; бо добра будзе, калі ты будзеш хаваць іх у сэрцы тваім, і яны будуць таксама на вуснах тваіх. Выслоўі 22:17-18

Дзеці, слухайце бацькоў вашых у Госпадзе, бо гэта справядліва. Паважай бацьку твайго і маці; гэта першае прыказаньне з абяцаньнем: Каб добра было табе і каб быў ты даўгавечным на зямлі. Эфес. 6:1-3

5. За пашырэньне хатняй адукацыі і хрысьціянскіх школаў.
Што чулі мы і даведаліся і бацькі нашы нам пераказалі, не схаваем ад дзяцей іхніх, і абвесьцім роду будучаму славу Госпада, і сілу Ягоную, і цуды Ягоныя, што Ён утварыў. Ён устанавіў сьведчаньне ў Якубе і паклаў закон у Ізраэлю, які наказаў бацькам нашым абвяшчаць дзецям іхнім, каб ведаў будучы род, дзеці, якія народзяцца, і каб яны ў свой час абвяшчалі дзецям сваім... Псальм 77:3-6

І вы, бацькі, не дакучайце дзецям вашым, а гадуйце іх у навуцы і настаўленьні Гасподнім. Эфесцам 6:4

 

Новости – 19 апреля 2018
Cлужение домашних групп – одно из важных служений церкви

Cлужение домашних групп – одно из важных служений церкви

Мы мечтаем о том, чтобы все члены церкви были вовлечены в общение через систему домашних групп, а также мы вдохновляем каждого человека, у кого есть возможность, открыть свой дом для собраний домашней группы.
Прислать свидетельство
Майкл Фарадей
Майкл Фарадей
(1791-1867)
«Я поражаюсь, почему люди предпочитают блуждать в неизвестности по многим важным вопросам, когда Бог подарил им такую чудную книгу Откровения?!»
Другие новости
Новости – 17 апреля 2018
День Израиля, 2018

День Израиля, 2018

Биография израильского народа – это Библия. Часть истории описывает то, что было, а часть то, что еще будет. В 2018 году празднуется 70 лет государства Израиля.
Новости – 12 апреля 2018

Конференция «Время жить»

21 апреля 2018 г. пройдет конференция для незамужних и неженатых христиан «Время жить».
Новости – 5 апреля 2018
«Прекрасна во всем!» - 2018

«Прекрасна во всем!» - 2018

Приглашаем сестер на Ежегодную женскую конференцию РООХПЕ «Прекрасна во всем!», которая состоится 14 апреля 2018 года, по адресу: г. Минск, ул. Ковалева, 72.