01.09.2010
МAЛIТВА ЗА БЕЛАРУСЬ
Верасень 2010 Молімся за адукацыю.
1. За будаваньне адукацыі на біблійным аснаваньні Пачатак мудрасьці - страх Гасподні; толькі дурні пагарджаюць мудрасьцю і настаўленьнем. Высл.1:7
Вынішчаны будзе народ Мой празь недахоп веданьня: як што ты адкінуў веданьне, дык і Я адкіну цябе... Осіі 4:6
Глядзіце, каб не збаламуціў вас хто філасофіяй і пустым ашуканствам паводле звычаю людзей, паводле стыхій сьвету, а не паводле Хрыста Кал.2:8
Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, хрысцячы іх у імя Айца, і Сына, і Святога Духа,навучаючы іх выконваць усё, што Я вам перадаў... Мацьвея 28:19-20
2. За ўсьведамленьне бацькамі адказнасьці за адукацыю дзяцей Ад Абрагама, праўда, пойдзе народ вялікі і моцны, і дабраславяцца ў ім усе народы зямлі, бо Я выбраў яго на тое, каб ён наказаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, хадзіць шляхам Гасподнім, чынячы праўду і суд; Быцьцё 18:18-19
І хай будуць словы гэтыя, якія Я наказваю табе сёньня, у сэрцы тваім; І перадавай іх дзецям тваім і кажы пра іх, седзячы ў доме тваім і йдучы дарогаю, і кладучыся і ўстаючы Другазаконьне 6:6-7
3. За зьвяртаньне да Бога настаўнікаў, каб яны давалі дзецям добрае сьведчаньне сваімі словамі і жыцьцём. Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, а яшчэ іншых пастырамі і вучыцелямі... каб не былі мы ўжо хісткімі дзецьмі, што кідаюцца ўсякім ветрам навукі сапсаваных людзей і падступных аблуд. Эфесцам 4:11-14
4. За вучняў, каб шлі за навукай Хрыстовай, а не спакусамі гэтага сьвету
Слухай, сыне мой, настаўленьне бацькі твайго, і не адкідай запавету маці тваёй:бо гэта - прыгожы вянок на галаву тваю і акраса на шыю тваю. Выслоўі 1:8-9
Прыхілі вуха тваё, і слухай словы мудрых, і сэрца сваё павярні да маіх ведаў; бо добра будзе, калі ты будзеш хаваць іх у сэрцы тваім, і яны будуць таксама на вуснах тваіх. Выслоўі 22:17-18
Дзеці, слухайце бацькоў вашых у Госпадзе, бо гэта справядліва. Паважай бацьку твайго і маці; гэта першае прыказаньне з абяцаньнем: Каб добра было табе і каб быў ты даўгавечным на зямлі. Эфес. 6:1-3
5. За пашырэньне хатняй адукацыі і хрысьціянскіх школаў. Што чулі мы і даведаліся і бацькі нашы нам пераказалі, не схаваем ад дзяцей іхніх, і абвесьцім роду будучаму славу Госпада, і сілу Ягоную, і цуды Ягоныя, што Ён утварыў. Ён устанавіў сьведчаньне ў Якубе і паклаў закон у Ізраэлю, які наказаў бацькам нашым абвяшчаць дзецям іхнім, каб ведаў будучы род, дзеці, якія народзяцца, і каб яны ў свой час абвяшчалі дзецям сваім... Псальм 77:3-6
І вы, бацькі, не дакучайце дзецям вашым, а гадуйце іх у навуцы і настаўленьні Гасподнім. Эфесцам 6:4
Поделиться
Комментарии
Оставить комментарий
|